Найлепшая тэнісістка Расеі біла сябе ракеткай падчас матчу на US Open
- 30.08.2025, 20:10
Міра Андрэева сенсацыйна саступіла амерыканцы, сарваўшыся проста на корце.
Першая ракетка Расеі Міра Андрэева (№5 WTA) сенсацыйна саступіла амерыканскай тэнісістцы Тэйлар Таўнсэнд (№139 WTA) у трэцім коле Адкрытага чэмпіянату ЗША-2025, піша nv.ua.
18-гадовая Андрэева саступіла спаборніцы ў дзвюх партыях-5:7, 2:6.
Падчас двубою «нейтральная» расейка прадэманстравала неадэкватныя паводзіны. Праз няўдалую гульню яна пачала біць сябе ракеткай па назе.
Андрэева "натхнілася" паводзінамі свайго земляка Данііла Мядзведзева, які атрымаў сур'ёзны штраф пасля істэрыкі ў першым коле US Open-2025.