BE RU EN

Знайшлі жанчыну і ейнага шасцігадовага сына, зніклых тыдзень таму

  • 30.08.2025, 18:59

З імі ўсё ў парадку.

29-гадовая Вікторыя Чарнавусава і ейны 6-гадовы сын Леў Чорненькі зніклі 23 жніўня: яны выйшлі на шпацыр з дому на вуліцы Адзінцова і назад не вярнуліся. Да сённяшняга дня іх месцазнаходжанне заставалася невядомым: былі здагадкі, што жанчына разам з дзіцем магла пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Зараз жа супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Менска ўстанавілі месцазнаходжанне жанчыны і ейнага дзіцяці падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Паведамляецца, што з імі ўсё ў парадку.

Апошнія навіны