Украінская выведка ўдарыла па «Алексінскім хімкамбінаце» ў Тульскай вобласці.
- 30.08.2025, 15:56
Знішчанае стратэгічнае сховішча боепрыпасаў.
Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны ў ноч на 30 жніўня знішчыла склад выбухоўкі расейскага войска ў Тульскай вобласці РФ.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў ГУВ .
У ноч на 30 жніўня сілы ГУВ атакавалі падземны склад выбуховых рэчываў, размешчаны на тэрыторыі ПАТ «Алексінскі хімічны камбінат» у горадзе Алексіне Тульскай вобласці Расеі.
На абароненым падземным складзе расейцы захоўвалі вялікую колькасць піраксілінавага пораху - гэта бяздымны порах, які выкарыстоўваецца ў боепрыпасах стралковага ўзбраення, артылерыйскіх сістэм і асобных ракетных рухавіках. Менавіта гэты склад быў знішчаны.
Адзначаецца, што жыхары Алексіна чулі гучныя выбухі, а да месца атакі расейцам давялося адправіць шмат пажарных машын і карэт хуткай дапамогі.