Момант забойства Андрэя Парубія ў Львове патрапіў на камеры назірання
- 30.08.2025, 15:00
Апублікаваныя кадры.
У сеціве з'явілася відэа забойства дзейнага народнага дэпутата і былога старшыні Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія. Гэта адбылося 30 жніўня на вуліцы Акадэміка Яфрэмава ў Львове.
Са слоў крыніц OBOZ.UA, забойцам мог быць чалавек, апрануты як кур'ер службы дастаўкі. Ён падышоў да Парубія, зрабіў восем стрэлаў і ўцёк з месца злачынства.
На відэа бачна, як чалавек у шортах і футболцы рухаецца са спартовай сумкай па ходніках адной з вуліц горада Львова. Непадалёк стаяў чалавек у шаломе, чорным адзенні і з сумкай для дастаўкі заказаў, які пачаў рухацца за цэллю, паднімаючы ўгору руку, быццам там зброя.
На фота, якія апублікавалі ў Офісе генпракурора, бачна, што загінулы ў цёмных шортах і футболцы, а побач ляжыць сумка.
Заўважым, што на відэа ствараецца ўражанне, быццам камера назірання рухаецца за Парубіем, але насамрэч гэта рух тэлефона, які здымае з экрана.