СМІ апублікавалі фота падазраванага ў забойстве Парубія
- 30.08.2025, 13:32
Ён быў апрануты як кур'ер для дастаўкі ежы.
Удзень, 30 жніўня, у Львове быў забіты былы старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій.
Паводле інфармацыі крыніц РБК-Украіна, забойца быў апрануты як кур'ер, а на месцы забойства пакуль знойдзеныя 7 гільзаў.
Варта заўважыць, што, са слоў відавочцаў, імаверны нападнік перасоўваўся з торбай для дастаўкі ежы.
Тым часам СМІ апублікавалі фота магчымага падазраванага.
Цяпер жа на месцы працуюць следча-аператыўныя групы, абставіны высвятляюцца.