BE RU EN

Лукашэнка пакінуў Беларусь

  • 30.08.2025, 12:11

Дыктатар ляцеў не з Менска.

Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня паляцеў з «рабочым візітам» у Кітай. Прычым, вылятаў ён не з Менска. Аб гэтым раніцай паведаміла прэс-служба дыктатара.

Так, паводле паведамлення, а 9:17 30 жніўня, Аляксандр Лукашэнка вылятаў з аэрадрома ў Балбасаве, які знаходзіцца ў Аршанскім раёне.

Вядома, што Аляксандр Лукашэнка прабудзе ў Кітаі мінімум 4 дні. Мерапрыемствы, сустрэчы і перамовы запланаваныя на 31 жніўня - 3 верасня.

Апошнія навіны