BE RU EN

Урсула фон дэр Ляен наведала рыжскі завод дронаў

  • 30.08.2025, 11:35

Прэзідэнтка Еўракамісіі выказала падтрымку краінам ЕЗ, якія знаходзяцца побач з мяжой Расеі.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пачала візіт у краіны Балтыі і Фінляндыю з паездкі на рыжскі завод дронаў Origin Robotics.

Кампанія выпускае беспілотнікі, сучасныя сістэмы ўзбраення і тэхналогіі процідзеяння дронам, паведамляе err.ee.

Сваім візітам фон дэр Ляен падкрэсліла падтрымку краін ЕЗ, якія знаходзяцца побач з мяжой Расеі і Рэспублікі Беларусь. У суботу прэзідэнтка Еўракамісіі прыбудзе ў Эстонію.

«Пуцін - драпежнік. Яго проксі-структуры гадамі атакуюць нашы грамадствы гібрыднымі метадамі і кібератакамі. Напрыклад, выкарыстоўваючы мігрантаў як зброю. На жаль, Латвія ведае гэта занадта добра. Таму, умацоўваючы абарону Украіны, мы павінны паклапаціцца і пра ўласную бяспеку», - сказала прэзідэнтка Еўракамісіі.

Апошнія навіны