Лукашэнка вярнуўся з сустрэчы з Пуціным
- 3.08.2025, 22:01
Два дні ягоная прэс-служба маўчала.
Лукашэнка прыляцеў у Менск пасля трохдзённай сустрэчы з Пуціным. І калі ў першы дзень абодва дыктатары зрабілі некалькі заяваў, то ў наступныя два дні прэс-служба не расказала нічога новага пра сустрэчу.
Візіт Лукашэнкі запомніцца толькі фатаграфіямі старога і азызлага дыктатара, якія апублікавалі расСМІ.