BE RU EN

На менскім рынку прайшла аблава на мігрантаў

  • 3.08.2025, 17:38

Яе праводзіла міграцыйная служба і АМАП.

У Менску ўчынілі аблаву на працоўных мігрантаў, якія працуюць на рынкавым комплексе "Экспабел", распавялі ва УУС Менскага аблвыканкама.

Так, на рынку "Экспабел" супрацоўнікі міграцыйных службаў сумесна з падраздзяленнем АМАП вывучылі, як на рынку працуюць замежнікі.

У час праверкі выявілі звыш пяці парушэнняў парадку ў рабоце працоўных мігрантаў.

- Замежныя работнікі і наймальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, - паведамілі ва УУС.

Апошнія навіны