BE RU EN

Зяленскі прызначыў новага камандзіра Паветранымі сіламі Украіны

  • 3.08.2025, 16:48

Ім стаў Герой Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў генерал-лейтэнанта Анатоля Крываножку камандзірам Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны.

Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў у сваім Telegram-канале, апублікаваўшы відэа, на якім падпісвае адпаведны ўказ і віншуе Крываножку з прызначэннем на пасаду.

"Сёння прызначыў генерал-лейтэнанта Анатоля Крываножку камандзірам Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны", – гаворыцца ў публікацыі ў Telegram-канале Зяленскага.

Анатоль Крываножка выконваў абавязкі камандзіра Паветраных сіл з 30 жніўня 2024 года. Ён нарадзіўся 27 ліпеня 1965 года.

З 2006 да 2008 года быў камандзірам 114 брыгады тактычнай авіяцыі. З 2015 года ён быў камандзірам паветранага камандавання Цэнтр Паветраных сіл УСУ. Яму таксама прысвоілі вышэйшае званне - Героя Украіны ў 2023 годзе.

Апошнія навіны