BE RU EN

Юры Фяльшцінскі: Калі Расея страціць кантроль над Беларуссю, яна прайграе вайну

  • 3.08.2025, 22:25

Наша краіна - ключавая ў еўрапейскай бяспецы.

Вядомы амерыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі ўважае, што існуюць два фактары, якія могуць прывесці да паразы Расеі. Адзін з іх звязаны з Беларуссю:

- Перамога Украіны ў гэтай вайне, перамога Еўропы ў гэтай вайне (або выхад Еўропы з крызісу, створанага гэтай вайной), гарантуюцца двума фактарамі. Першае - гэта ўдары па Маскве. Другое - змена рэжыму ў Беларусі.

Калі паглядзець на мапу, то становіцца зразумела, што калі Расея страчвае кантроль над Беларуссю, то яна страчвае магчымасць пагражаць Еўропе. На вечныя часы.

Таму Беларусь - гэта ключавы момант, галоўны момант у арганізацыі еўрапейскай бяспекі.

Апошнія навіны