BE RU EN

Беларусаў папярэдзілі пра махляроў «з падатковай»

  • 3.08.2025, 14:58

Размова можа здацца вельмі пераканальнай.

У Міністэрстве падаткаў і збораў нагадалі, што супрацоўнікі падатковых органаў не запытваюць праз тэлефон персанальныя звесткі ці інфармацыю пра банкаўскі рахунак. Пра гэта паведамляе прэс-служба МПЗ.

У прэс-службе таксама адзначылі, што супрацоўнікі падатковых не дасылаюць кодаў або спасылак, не тэлефануюць праз інтэрнэт-мэсэнджары.

«Так робяць ашуканцы», – заявілі ў міністэрстве.

І параілі быць уважлівымі падчас зносінаў з незнаёмымі людзьмі: «Якой бы пераканальнай ні здавалася размова, спыніце яе».

Апошнія навіны