Зяленскі назваў кірунак, дзе сітуацыя самая сур'ёзная
- 29.08.2025, 18:31
Расейцы рыхтуюць наступальныя дзеянні.
Сітуацыя на Пакроўскім кірунку застаецца сур'ёзнай, заявіў на брыфінгу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Пакроўскі кірунак - самы сур'ёзны сёння», - сказаў ён. «Яны [расейскія падраздзяленні] рыхтуюць у кожным выпадку наступальныя дзеянні», - сказаў Зяленскі (цытата па тэлеканале TSN).
Пакроўск - горад, размешчаны ў 66 км на паўночны захад ад Данецка. Ён знаходзіцца непадалёк ад адміністрацыйнай мяжы Днепрапятроўскай вобласці і кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі.
Украінскі прэзідэнт адзначыў, што УСУ вядуць актыўныя дзеянні ў Харкаўскай вобласці і на Данбасе. Зяленскі дадаў, што на Запарожскім кірунку зменаў няма, «аднак там небяспечна».