BE RU EN

Інтэрнэт адключылі, а дроны ўсё адно лятаюць

  • 29.08.2025, 16:45

Пра ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскіх НПЗ.

Калі вы чытаеце пра ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскіх НПЗ, трэба, акрамя абшырнай геаграфіі гэтых удараў, мець на ўвазе вось якія моманты:

– Да некаторых НПЗ беспілотнікі прылятаюць па некалькі разоў за некалькі дзён/тыдняў. Чаму? Таму што ніхто ніякіх захадаў абароны не прымаў і не прымае.

– Так званае «нізкае» і «сярэдняе» неба над Расіяй ахоўваецца абсалютна мінімальна, за выключэннем Масквы і рэзідэнцый Пуціна. Там усё працуе як гадзіннік.

– Усе неабходныя тэхнічныя сродкі для барацьбы з беспілотнікамі (а гэта, як пішуць вайсковыя аўтары, прымітыўныя лятальныя апараты з ТТХ узроўню Першай сусветнай вайны) у расійскіх уладаў ёсць. Але змагацца ніхто не будзе, бо гэта патрабуе ініцыятывы і каардынацыі. Ну і жадання.

– Затое расійскія ўлады адключаюць мабільны інтэрнэт. Беспілотнікам ад гэтага ні горача, ні халодна, а вось у вайсковых і мабільных пунктаў СПА прападае сувязь. У выніку да мэты далятае больш беспілотнікаў.

– Таксама ўлады ўмеюць правільна фармуляваць. Не трапіў і ўсё выбухнула да чортаў, а адбылося ўзгаранне ў выніку падзення абломкаў. А калі гэта абломкі — значыць, усё добра.

– Учора прэс-сакратар Белага дома сказала, што выведзена з ладу 20% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў. Гучыць уражліва.

– Верагоднасць таго, што ўлады вынуць галаву з дупы і нешта зробяць, z-аўтары ацэньваюць як мінімальную і такую, што імкнецца да нуля.

Іван Філіпаў, Facebook

Апошнія навіны