BE RU EN

Фон дэр Ляен: Бяспека Еўропы залежыць ад Украіны

  • 29.08.2025, 16:23

Прэзідэнт Еўракамісіі папярэдзіла пра рызыкі.

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен папярэдзіла пра рызыкі, якія РФ уяўляе для Еўропы, адзначыўшы ў гэтым кантэксце важнасць бяспекі ўсходніх межаў.

Пра гэта прэзідэнт Еўракамісіі заявіла падчас візіту ў Латвію, яе словы прыводзіць The Guardian.

Выступаючы разам з прэм'ер-міністрам Латвіі Эвікай Сіліняй, фон дэр Ляен адзначыла, што «Еўропа будзе ў бяспецы толькі ў тым выпадку, калі ў бяспецы будуць яе ўсходнія межы».

«Рызыкі, пра якія нас папярэджвалі ваша краіна і іншыя краіны Балтыі, на жаль, матэрыялізаваліся. Брутальная вайна Расіі супраць Украіны працягваецца ўжо чацвёрты год, Пуцін — драпежнік, прадстаўнікі Пуціна гадамі нацэльваюцца на нашы грамадствы гібрыднымі атакамі, кібератакамі, а выкарыстанне мігрантаў як зброі — яшчэ адзін прыклад», — сказала яна.

Фон дэр Ляен падкрэсліла, што ўвесь Еўрасаюз павінен разумець, «што важна працаваць над гатоўнасцю, рэагаваць на растучыя рызыкі і пагрозы».

Яна адзначыла, што гэта ўключае важнасць фінансавай гібкасці для дзяржаў-членаў ЕС, каб «інвеставаць у ўласную абарону», і неабходнасць разгледзець магчымасць закупак па ўсёй Еўропе.

Паводле яе слоў, паралельна ЕС павінен працаваць над умацаваннем украінскіх Узброеных Сіл, каб ператварыць іх у «сталёвага дыкобраза, неператравальнага для патэнцыйных захопнікаў».

Апошнія навіны