BE RU EN

УСУ пашкодзілі ключавую нафтаперапампоўную станцыю ў Бранскай вобласці РФ

  • 29.08.2025, 13:37

На тэрыторыі аб'екта ўспыхнуў пажар.

Уночы ўкраінскія абаронцы нанеслі ўдар па стратэгічным аб'екце ў Бранскай вобласці Расеі. Пашкоджаная нафтаперапампоўная станцыя, якая забяспечвала дызельным палівам расейскае войска. На тэрыторыі аб'екта ўспыхнуў пажар, наступствы атакі ўдакладняюцца.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Як расказалі вайскоўцы, уночы 29 жніўня, падраздзяленні сіл абароны Украіны нанеслі комплексную агнявую паразу па лінейна-вытворчай станцыі ў раёне населенага пункта Найтопавічы Бранскай вобласці РФ.

Паведамляецца, што гэтая станцыя перапампоўвае дызельнае паліва праз магістральныя нафтапрадуктаправоды, для патрэб расейскіх акупацыйных войскаў.

Магчымасці прапампоўкі гэтага аб'екта складаюць амаль 10,5 млн тон на год.

Знішчэнне стратэгічнага аб'екта краіны-агрэсаркі было нанесенае падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі і сіл беспілотных сістэм ва ўзаемадзеянні з сіламі спецыяльных аперацый УС Украіны і службай бяспекі Украіны.

На тэрыторыі аб'екта ўжо зафіксаваны пажар, а агульныя вынікі пашкоджання ўдакладняюцца.

«Сілы абароны працягваюць прымаць дзейсныя меры для падрыву вайскова-эканамічнага патэнцыялу расейскага войска, яе лагістычных магчымасцяў, і прымусіць захопнікаў спыніць агрэсіўную вайну супраць Украіны», - адзначылі ў Генштабе.

Апошнія навіны