BE RU EN

На будоўлі менскага жылога комплексу «Сонечны» адбыўся пажар

  • 29.08.2025, 12:34

Густы шэры дым быў бачны здалёк.

На будоўлі жылога комплексу «Сонечны» адбыўся пажар, густы шэры дым быў бачны здалёк. На месца аператыўна прыбылі ратавальнікі.

Высветлілася, у сутарэнні шматкватэрнага дома, які будуецца, загарэўся ўцяпляльнік. Плошча ўзгарання склала каля 150 квадратных метраў.

На месцы працавалі чатыры пажарныя машыны і аўтадрабіны. Ратавальнікі ліквідавалі загаранне, пасля чаго заняліся праліўкай канструкцый.

На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Апошнія навіны