BE RU EN

Польшча запланавала рэкордны ў гісторыі вайсковы бюджэт

  • 29.08.2025, 12:16

Стала вядома, колькі выдадуць у 2026 годзе на абарону.

Урад Польшчы ў 2026 годзе плануе выдаткаваць на абарону блізу 54,75 млрд даляраў, што складзе 4,8% ад ВУП краіны. Гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю краіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба польскага ўрада.

Ва ўрадзе Польшчы адзначылі, што запланаваны паказчык на 4,8% ВУП - адзін з самых высокіх сярод краін-чальцоў NATO.

«Мы ведаем, навошта мы гэта робім; мы бачым гэта на нашай усходняй мяжы. Мы працягнем узбройваць Польшчу і рыхтаваць яе да ўсялякіх нечаканасцяў», - заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Ён таксама падкрэсліў, што для абароны краіны ад усіх замежных пагроз неабходная сучаснае і баяздольнае войска.

Міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі дадаў, што дэфіцыт бюджэту ў 2026 годзе складзе 271,7 млрд злотых (6,5% ВУП). У сваю чаргу, даходы краіны павінны дасягнуць 647 млрд злотых, што амаль на 44 млрд злотых вышэй за прагноз на 2025 год.

Апошнія навіны