Тэйлар Свіфт і Трэвіc Кэлсі ўпершыню выйшлі ў свет як заручаная пара
- 29.08.2025, 11:28
«Яна ўжо ў белым»!
Поп-зорка Тэйлар Свіфт і зорка амерыканскага футболу Трэвіс Кэлсі афіцыйна абвясцілі пра заручыны 26 жніўня. Пара ўпершыню з’явілася на публіцы ў новым статусе, піша People (пераклад — сайт Charter97.org).
Свіфт і Кэлсі наведалі матч студэнцкіх каманд у Канзас-Сіці. Спявачка выбрала для выхаду белую камізэльку, светлую джынсавую міні-спадніцу і высокія крэмавыя боты, а яе жаніх адзеў чырвона-белае пола і фірмовую кепку Bearcats.
Заручальны пярсцёнак Свіфт — старадаўні брыльянт агранкі Old Mine, які Кэлсі стварыў разам з дызайнерамі. На першым фота з серыі ў Instagram Кэлсі стаіць на адным калене, робячы прапанову на фоне кветкавай аркі, а наступныя кадры зафіксавалі шчаслівыя абдымкі пары.
Раней Свіфт дэбютавала ў падкасце New Heights, дзе не толькі намякнула на супольнае жыццё з Кэлсі, але і анансавала свой 12-ы альбом The Life of a Showgirl. Спявачка прызналася, што яе жаніх ад першых размоў праяўляў шчырую цікавасць, а таксама адзначыўся пачуццём гумару: «Ён умее рассмяшыць нават у звычайных сітуацыях».