BE RU EN

Пад Менскам знайшлі рэдкі чорны грыб

  • 28.08.2025, 17:27

Яго занеслі ў Чырвоную кнігу.

Каля Калодзішчаў пад Менскам быў знойдзены вельмі рэдкі грыб — вароначнік ражкападобны, таксама вядомы як чорная лісічка, піша раённае дзяржвыданне «Прысталічча».

Фота з пытаннем «гэта тыя новыя грыбы, якія ў Чырвоную кнігу ўнеслі сёлета?» апублікавала ў мясцовым тэлеграм-чаце жыхарка Калодзішчаў. На здымку сапраўды ахаваная чорная лісічка.

Згодна з фінскім кіраўніцтвам па выкарыстанні грыбоў, гэты ядомы грыб не патрабуе папярэдняй апрацоўкі. Выкарыстоўваецца ў смажаных, тушаных стравах, супах, соусах, заправах. Прычым ён дастаткова дарагі - блізу 120 еўраў за кілаграм.

У беларускую Чырвоную кнігу вароначнік ражкападобны ўнеслі ў сакавіку 2025-га. Гэта значыць, што збіраць яго нельга.

Апошнія навіны