BE RU EN

Лукашэнка накарміў міністра сельскай гаспадаркі морквай

  • 28.08.2025, 17:13

Дыктатар разыграў спектакль перад чыноўнікамі.

Падчас наведвання знакамітага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Рассвет» у Кіраўскім раёне перад Лукашэнкам арганізавалі выставу гародніны, вырашчанай на мясцовых палетках. Ён зладзіў перад ёй невялікі спектакль са сваімі чыноўнікамі.

Спачатку звярнуў увагу на цыбулю і параіў усім яе есці разам з часнаком ад «усякай заразы». Адну цыбуліну ўзяў сабе, каб нібы з'есці ўвечар.

Разрэзаўшы адну з моркваў упоперак і ўздоўж, Лукашэнка не знайшоў у ёй бачных заган. А пакаштаваўшы сам, накарміў з рук і чыноўнікаў: спачатку перадаў кавалак міністру сельскай гаспадаркі Юрыю Горлаву, а потым запатрабаваў, каб ён перадаў яго далей, віцэ-прэм'еру ў сельскай гаспадарцы Юрыю Шулейку.

Апошнія навіны