BE RU EN

The Guardian: Расейцы стаяць на запраўках без бензіну

  • 28.08.2025, 20:14

Тактыка Украіны ўражвае.

Кіеў знайшоў «балючае месца» Масквы і б'е па ім амаль штодня. У выніку ў РФ кіламетровыя чэргі на запраўках, пустыя калонкі і рэкордныя кошты — так выглядае рэальнасць у краіне, якая яшчэ нядаўна ганарылася статусам «энэргетычнай звышдзяржавы», піша The Guardian.

Удары па НПЗ і крызіс у рэгіёнах

За жнівень Украіна нанесла не менш за дзесяць удараў па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Са звестак экспэртаў, пашкоджана амаль 17% магутнасцяў. Гэта 1,1 млн барэляў на дзень.

Пад удар трапілі ўстаноўкі глыбокай перапрацоўкі, рамонт якіх займае месяцы. У выніку многія рэгіёны — ад Далёкага Усходу да акупаванага Крыма - апынуліся без звыклага бензіну.

Чэргі і рост коштаў

Расейцы скардзяцца на шматгадзінныя чэргі на запраўках. У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца відэа з пустымі калонкамі і скаргамі аўтамабілістаў. Цана на бензін А-95 на аптовым рынку дасягнула рэкордных 82 300 рублёў за тону. Гэта амаль на 54% больш, чым у пачатку года.

Санкцыі і слабае месца сістэмы

Як адзначае The Guardian, Расея працягвае экспартаваць нафту ў Кітай і Індыю, але яе нафтаперапрацоўчая галіна апынулася не гатовая да масавых нападаў.

Рамонт ускладняюць заходнія санкцыі: без сучасных тэхналогій аднаўленне НПЗ ідзе павольна.

Аналітыкі прызнаюць, у Расеі няма рэальных рэзерваў паліва для ўнутранага рынку і кожны новы ўдар Украіны ўзмацняе крызіс.

Асабліва цяжкая сітуацыя ў Крыме. Закрытыя аэрапорты вымусілі турыстаў перасаджвацца на аўто, што яшчэ больш пагоршыла дэфіцыт паліва. Крамлёўскія чыноўнікі заклікаюць да «разумення», але нават яны прызнаюць, што абмежаванні могуць доўжыцца месяцамі.

Апошнія навіны