BE RU EN

У Лукашэнкі - новая катастрофа

  • 28.08.2025, 11:06

Дыктатар заўважыў яе з гелікаптэра.

Неапрацаваныя палі паміж Чэрвенем і Беразіном заўважыў з гелікаптэра Аляксандр Лукашэнка падчас рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць.

"Паміж Чэрвенем і Беразіном — я заўсёды за гэтыя раёны перажываю — катастрофа.

Палі неапрацаваныя! Так, мужыкі, справа не пойдзе",-сказаў дыктатар (цытата з прэс-службы).

У Магілёўскую вобласць з рабочым візітам Аляксандр Лукашэнка прыляцеў 28 жніўня. Дыктатар наведае ААТ “Рассвет” у Кіраўскім раёне, дзе ідзе збор бульбы.

"Вынікам наведвання стане нарада аб развіцці бульбаводства ў Беларусі",-удакладнілі ў прэс-службе.

Апошнія навіны