BE RU EN

Тэйлар Свіфт абвсціла пра заручыны

  • 26.08.2025, 20:50

Прапанову рукі і сэрца спявачцы зрабіў гулец у амерыканскі футбол.

Спявачка Тэйлар Свіфт пацвердзіла заручыны з гульцом у амерыканскі футбол Трэвісам Келсі з каманды «Канзас-Сіці Чыфс». Пра гэта артыстка паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.

35-гадовая спявачка падпісала публікацыю "ваша настаўніца ангельскай і ваш настаўнік фізкультуры жэняцца". На фатаграфіях відаць заручальны пярсцёнак, а таксама сцэна прапановы рукі і сэрца.

Пара сустракаецца з 2023 года, пасля таго, як футбаліст прыйшоў на выступ Свіфт у межах яе турнэ The Eras Tour. Канцэрт праходзіў на хатнім стадыёне каманды, за якую ён выступае.

Апошнія навіны