BE RU EN

Бельгія перадасць Украіне некалькі F-16

  • 26.08.2025, 19:52

Ужо ў найбліжэйшыя месяцы.

У найбліжэйшыя месяцы Бельгія перадасць Украіне некалькі знішчальнікаў F-16.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Бельгіі Максім Прэво падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Украіны Андрэем Сібігам і міністрамі краін Бенілюкса ў Адэсе ў аўторак, 26 жніўня.

Так, Прэво адзначыў, што Бельгія ўжо навучылі больш як 3 тысячы ўкраінскіх жаўнераў, пілотаў і тэхнікаў.

«Мы дамо вам некалькі F-16 у найбліжэйшыя месяцы», - дадаў ён.

Апошнія навіны