BE RU EN

Найлепшы беларускі баскетбаліст змяніў клуб

  • 26.08.2025, 18:19

Ад падножжа Альпаў - у калыску антычнасці.

Максім Салаш, які ў 2021-24 гадах чатыры разы прызнаваўся найлепшым баскетбалістам нашай краіны, падпісаў двухгадовую дамову з грэцкім «Марусі». Пра гэта паведамляюць сацсеткі клуба.

29-гадовы Салаш цягам кар'еры ўжо паспеў пагуляць за клубы з Беларусі, Расеі, Гішпаніі, Польшчы і Эстоніі. Два апошнія гады ён абараняў колеры французскага «Бурка», у складзе якога двойчы даходзіў да паўфіналу плэй-оф чэмпіянату краіны. Аднак яшчэ ў пачатку лета Максім развітаўся з гэтым клубам, пасля чаго заставаўся без працы.

У мінулым сезоне «Марусі» фінішаваў на апошнім месцы ў рэгулярным чэмпіянаце Грэцыі. Зрэшты, вылету з топ-дывізіёна новаму клубу ўдалося пазбегнуць дзякуючы плэй-ін, у якой ён апынуўся мацнейшым за «Лаўрыё».

Апошнія навіны