BE RU EN

Танкер «ценявога флоту» Расеі выбухнуў ля ўзбярэжжа Чукоткі

  • 26.08.2025, 20:42

Пра наступствы расказалі ва ўкраінскім ЦПД.

Ля берагоў Чукоткі на танкеры расейскага «ценявога флоту» адбыўся выбух. Пацярпелі два чальцы экіпажа. Пра гэта паведамілі ў цэнтры процідзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) пры Радзе нацбяспекі і абароны Украіны (РНБА).

Расейскія прапагандысты запэўніваюць, што разліву нафтапрадуктаў няма, спрабуючы зменшыць значэнне аварыі. Аднак гэты інцыдэнт кажа аб крытычным стане танкернага флоту РФ, падкрэслілі ў ЦПД.

«Ва ўмовах санкцый Масква пазбаўленая доступу да якаснага рамонту і сертыфікаваных дэталяў, таму рэгулярныя аварыі сталі штодзённасцю. Выбухі, пажары і разлівы нафты або таксічных рэчываў — прамы вынік ценявой лагістыкі, з дапамогай якой Крэмль спрабуе пераадолець санкцыйны ціск», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны