BE RU EN

У Крыме спецназ УСУ вывеў са строю важныя расейскія аб'екты лагістыкі

  • 26.08.2025, 17:45

БПЛА атакавалі чыгуначную станцыю «Ураджайная».

Сілы спецыяльных аперацый УС Украіны вывелі са строю важныя аб'екты лагістыкі, якія забяспечваюць вайсковыя часткі расейскага акупацыйнага войска. Пра гэта паведамілі ў Сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны.

«Сілы спецыяльных аперацый УС Украіны правялі спецыяльныя дзеянні на часова акупаванай тэрыторыі аўтаномнай рэспублікі Крым, у выніку чаго, былі выведзеныя са строю аб'екты лагістыкі, якія забяспечваюць функцыянаванне і баявое забеспячэнне воінскіх частак войска РФ», - гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час у Telegram-канале «Око Гора» з'явілася інфармацыя аб тым, што БПЛА атакавалі чыгуначную станцыю «Ураджайная» ў Крыме.

«Мяркуючы з характэрнага чорнага дыму, гарыць цягавая падстанцыя. 20-я атака па чыгунцы за апошнія 35 дзён, 150 км ад ЛБС», - гаворыцца ў публікацыі.

Ці з'яўляецца гэты аб'ект таксама вынікам дзеянняў украінскіх абаронцаў, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны