BE RU EN

На мяжы з Беларуссю польскі вайсковец атрымаў раны

  • 26.08.2025, 10:12

Ён спрабаваў перашкодзіць групе нелегальных мігрантаў.

На беларускай-польскай мяжы 25 жніўня польскі вайсковец атрымаў раны, спрабуючы перашкодзіць групе нелегальных мігрантаў. Пра гэта паведамляе Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.

Інцыдэнт адбыўся падчас аперацыі «Бяспечнае Падляшша» а 20.00 у раёне населенага пункта Чарэмха.

«Падчас спробы спыніць незаконнае перасячэнне мяжы групай агрэсіўна настроеных мігрантаў вайсковец Падляшскай аператыўнай групы атрымаў траўмы. Падчас выкарыстанне мер прамога прымусу ён атрымаў траўму левай рукі», — паведамляе ведамства.

На месцы здарэння вайскоўцу была нададзеная першая медыцынская дапамога. Пасля гэтага яго даставілі ў шпіталь Беластока. Стан вайскоўца стабільны, пагрозы жыццю няма.

Вайсковая паліцыя праводзіць расследаванне на месцы здарэння.

Як піша польскае выданне RMF, паводле неафіцыйнай інфармацыі, у руцэ пацярпелага выбухнула святлошумавая граната.

Апошнія навіны