BE RU EN

У Беларусі затрымалі топ-мэнэджара буйнага дзяржпрадпрыемства

  • 26.08.2025, 9:38

Ён нібыта «браў хабар мільёнамі».

Паводле падазрэння ў карупцыі затрыманы першы намеснік дырэктара — галоўны інжынер вялікага дзяржаўнага прадпрыемства, паведамілі ў МУС.

Кампанія, у якой працаваў фігурант, забяспечвала «вытворчыя патрэбы вядучых аўтавытворцаў нашай краіны і найбліжэйшага замежжа».

«У 2021 годзе пры атрыманні хабару быў затрыманы адзін з кіраўнікоў названага прадпрыемства. Пазней прызначаны на вакантную пасаду яго намеснік працягнуў супрацьпраўную дзейнасць папярэдніка, разлічваючы, што прынятыя ім меры канспірацыі дапамогуць пазбегнуць адказнасці. Аднак адключэнне мабільных тэлефонаў, абмеркаванне злачынных планаў і атрыманне хабару па-за межамі краіны не дапамаглі», — расказалі ў МУС.

На месцы жыхарства падазраванага былі выяўленыя і канфіскаваныя грошы і матэрыяльныя каштоўнасці.

«Сума незаконнага ўзнагароджання вылічваецца мільёнамі расейскіх рублёў», — адзначылі ў МУС.

Апошнія навіны