Галоўны трэнер «Нёмана» запрасіў заўзятараў у Гішпанію на матч супраць «Раё Вальякана»
- 25.08.2025, 21:31
Ігар Кавалевіч заявіў, што гарадзенскія футбалісты дадуць бой гішпанцам.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч запрасіў заўзятараў Горадні на матч у адказ супраць «Раё Вальякана».
«Ад асобы гульцоў і трэнерскага штаба хацелі б падзякаваць гораду Горадні за тое, што сабраліся на плошчы, каб за нас пазаўзець. Мы адчувалі гэтую падтрымку.
Старанна на працягу тыдня рыхтаваліся да «Раё Валекана». Я не прыхільнік тэарэтычных заняткаў, але даводзілася і гэтаму аспекту час надаваць. Тое, што мы задумалі, шмат што ў першай гульні атрымалася. Апанент пераўзыходзіў нас у класе, неабходна было правільна выбудаваць гульню ў абароне. Не дапушчаць вольных зон на сваёй палове. Нешта атрымалася. Не хапіла крыху футбольнага шанцавання, былі моманты забіць. Ёсць як ёсць.
На мой погляд, трэнерскі штаб спрацаваў нядрэнна ў плане арганізацыі гульні. Цяжка гуляць без мяча. Гол, які ўзнік, гэта чарада дробных памылак. Крыўдна, што Бялоў пацягнуў момант перад гэтым, а потым прапусцілі.
Мы будзем змагацца ў гульні ў адказ. Дзякуючы шчырай падтрымцы нашых заўзятараў. Запрашаем вас зноў сабрацца на Савецкай плошчы ў Горадні 28 жніўня. Паверце, мы аддамо ўсе сілы для добрай гульні. Калі аб'ектыўна казаць, у нас не вельмі вялікія шанцы, але пакуль яны ёсць, мы будзем змагацца», - сказаў спецыяліст.
Нагадаем, гульня ў адказ плэй-оф Лігі канферэнцый супраць «Раё Вальякана» адбудзецца ў Мадрыдзе, 28 жніўня а 21:00 паводе менскага часу.