У Беларусь пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з Балканскага паўвострава
- 25.08.2025, 22:15
Гэта адаб'ецца на надвор'і.
26 жніўня ўмовы надвор'я будзе фармаваць халодная няўстойлівая паветраная маса. Воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер заходні сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+11°С, максімальная ўдзень +15..+20°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.
27 жніўня ўначы ў многіх раёнах, удзень на ўсходзе краіны варункі надвор'я працягнуць вызначаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы; у дзённы час заходнія і цэнтральныя раёны рэспублікі будуць пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску.
Воблачна з прасвятленнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі на ўсходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+11°С, максімальная ўдзень +16..+23°С.
28 жніўня захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, у дзённы час у паўднёва-заходнія раёны краіны пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з Балканскага паўвострава. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+10°С, месцамі да +12°С, максімальная ўдзень складзе ад +18°С на поўначы да +28°С на паўднёвым захадзе краіны.