Амаль 40% расейцаў назвалі сябе «асаблівым народам»
- 25.08.2025, 12:34
З духоўнымі «скрэпамі».
Больш за траціну расейцаў (39%) уважаюць расейцаў за «зусім асаблівы народ». Гэта вынікае з апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦДГМ), вынікі якога публікуюць «Ведомости». На думку апытаных, «асаблівасць» расейцаў у светапоглядзе і духоўных каштоўнасцях (22%), душэўнасці (15%), багатай культуры (12%), праваслаўі (12%), патрыятызме (11%), спагадзе (8%) і іншых якасцях, піша The Moscow Times.
Больш за ўсё прыхільнікаў «асаблівасці» было выяўлена сярод грамадзян ад 45 да 60 і старэйшых за 60 гадоў — па 45% у кожнай узроставай групе. Менш за ўсё вераць у «асаблівасць» маладыя рэспандэнты 18-24 гадоў - усяго 23%. Пры гэтым 61% апытаных прытрымліваюцца думкі, што расейцы - такі ж народ, як і ўсе іншыя. Калі ў 2000 годзе 71% апытаных меркаваў, што лёс расейцаў цяжэй, чым у іншых народаў, то да 2025-га паказчык знізіўся ў 2,2 разы — да 32%. Большая частка рэспандэнтаў (50%) сыходзіцца ў меркаванні, што лёс расейцаў у чымсьці лягчэйшы, а ў чымсьці цяжэй (у 2000-м такіх было 14%). Яшчэ 17% думаюць, што лёс расейцаў не адрозніваецца ад лёсаў іншых народаў. Апытанне праводзілася праз тэлефон сярод 1600 паўналетніх расейцаў у траўні.