BE RU EN

«Лукашэнка памірае, ён хворы»

  • 25.08.2025, 15:26

Дыктатара адправілі на поўнае медабследаванне.

Падчас сустрэчы з журналісткай кітайскай медыякарпарацыі China Media Group (CMG) Аляксандр Лукашэнка расказаў, што быў вымушаны прайсці поўнае медабследаванне на фоне чутак пра сваё здароўе. Медыя перыядычна заўважаюць яго праблемы - то трэмар галавы, то кульгавасць ці праблемы са зрокам. Многія СМІ сцвярджаюць, што Лукашэнка мае цэлы букет хвароб, якія з узростам усё часцей даюць пра сябе ведаць.

«Пра гэта папісваюць: Лукашэнка ўсё памірае, ён хворы. Бачу (і мне паведамілі пра гэта) некаторыя ўжо спецслужбы, у тым ліку прыязныя прамацваюць, а як здароўе? Вось нядаўна я першы раз у жыцці за два дні прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне. Два дні. Што яны толькі не рабілі са мной. І нават у мазгі залезлі, усё прасвяцілі. І вось некаторыя спецслужбы: вось памірае», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны