BE RU EN

Пуцін адправіцца з візітам у Кітай на чатыры дні

  • 24.08.2025, 16:23

Будуць «маштабныя перамовы».

Гаспадар Крамля Уладзімір Пуцін адправіцца ў Кітай. Візіт будзе доўжыцца 4 дні і адбудзецца ўжо на наступным тыдні, паведамляюць расейскія СМІ.

Паводле слоў пракрамлёўскага журналіста Паўла Зарубіна, у Кітаі запланаваны маштабныя перамовы. На якую тэму - незразумела.

Таксама паведамляецца, што Пуцін плануе ўзяць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Мерапрыемства пройдзе ў Цяньцзіні і як вядома, будзе доўжыцца з 31 жніўня да 1 верасня.

Апошнія навіны