УСУ паднялі сіне-жоўтыя сцягі над вёскамі ў Курскай вобласці РФ
- 23.08.2025, 21:57
Відэафакт.
Да Дня Дзяржаўнага сцяга Украіны аператары батальёна беспілотных сістэм RUGBY TEAM 129 асобнай цяжкай механізаванай брыгады паднялі сіне-жоўтыя сцягі на этнічных украінскіх землях у вёсках Горналь і Гуева ў Курскай вобласці РФ.
Пра гэта ў суботу, 23 жніўня, паведаміў батальён у Facebook.
Са слоў байцоў, украінскі сцяг цяпер лунае над Горналем і Гуевым як сімвал нязломнасці і напамін ворагу, што Украіна заўсёды вяртае сваё.