Новы калапс у расейскіх аэрапортах
- 23.08.2025, 19:59
РФ масава атакуюць дроны.
У шэрагу расейскіх аэрапортаў 23 жніўня спынілі прыём і выпуск самалётаў праз атаку беспілотнікаў.
У Расавіяцыі паведамілі аб прыпыненні палётаў у аэрапортах Саратава, Валгаграда, Калугі, у пецярбуржскім аэрапорце Пулкаве і ў аэрапорце Ніжняга Ноўгарада.
Палёты ў Саратаве і Валгаградзе ўжо аднавілі.
Паводле звестак Telegram-канала ASTRA ў аэрапорце Пулкава затрымалі больш за 40 рэйсаў.
У Мінабароны РФ заявілі, што знішчылі 32 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу над Калужскай, Бранскай, Наўгародскай, Ленінградскай, Цвярской, Смаленскай і Тульскай абласцямі РФ. Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў паведаміў аб двух беспілотніках, якія даляцелі да гэтага горада.