У Варшаве актывісты размалявалі асфальт каля пасольства Расеі ў колеры ўкраінскага сцяга
- 23.08.2025, 18:42
Фотафакт.
У Варшаве ў суботу, 23 жніўня, перад будынкам амбасады Расіі на вуліцы Бельведэрскай актывісты намалявалі на асфальце ўкраінскі сцяг.
Актывісты сабраліся на такую акцыю да Дня Дзяржаўнага сцяга Украіны. Як бачна з іншых фота, удзельнікі акцыі прыйшлі з шыльдамі з перакрэсленым тварам расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, на плакатах таксама напісана, што Польшча падтрымлівае Украіну.