BE RU EN

Нямеччына размарозіла выдачу гуманітарных віз беларусам

  • 23.08.2025, 17:33

Аб гэтым заявілі ў МЗС краіны.

Улады ФРГ размарозілі выдачу гуманітарных віз грамадзянам Беларусі і РФ. Аб гэтым заявіў кіраўнік аддзела МЗС ФРГ у пытаннях Расеі і Беларусі Міхаіл Новак, піша канал SaveHumVisa22, які аб'ядноўвае праваабарончыя нямецкія арганізацыі.

«Мараторый упершыню абвешчаны скончаным, аднак афіцыйнай публікацыі з боку МУС Нямеччыны пакуль няма і канкрэтныя механізмы практычнай рэалізацыі незразумелыя», – піша SaveHumVisa22.

У канцы ліпеня стала вядома, што Нямеччына прыпыніла прыём заяў на гуманітарныя візы, прынамсі, ад расейцаў, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне.

Апошнія навіны