За тыдзень дроны УСУ вывелі са строю чатыры нафтавыя аб'екты РФ
- 23.08.2025, 16:04
Адзін з іх палае ўжо трэці дзень.
Толькі за апошні тыдзень Сілы беспілотных сістэм (СБС) УСУ атакавалі два расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) і дзве нафтаперапамповачныя станцыі (НПС). Камандуючы СБС Роберт «Мадзьяр» Броўдзі ў сваім тэлеграм-канале падвёў вынікі ваенных аперацый.
Ён падкрэсліў, што пасля ўдару НПЗ у Новашахцінску Растоўскай вобласці палае ўжо больш за 60 гадзін. Са слоў «Мадзьяра», яго атакавалі дроны 14 палка СБС і групы «Граф» СБС.
Таксама камандуючы нагадаў, па якіх аб'ектах і калі былі нанесеныя ўдары Сіламі беспілотных сістэм. Так, 14 жніўня, піша ён, дроны ўдарылі па Валгаградскім НПЗ «Лукойл» (былы Сталінград).
18 жніўня, з яго слоў, цэллю ўкраінскіх беспілотнікаў стала НПС «Мікольскае», праз што перастаў працаваць нафтаправод «Дружба». І хаця вугорцы сцвярджалі, што нібыта расейцы аднавілі яго работу за 48 гадзін, зазначыў «Мадзьяр», пацвярджэння запуску няма.