BE RU EN

Зяленскі звярнуўся да Глабальнага Поўдня

  • 23.08.2025, 15:01

Прэзідэнт Украіны заклікаў краіны падштурхнуць Расею да завяршэння вайны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў размове з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафосам заклікаў краіны Глабальнага Поўдня падштурхнуць РФ да завяршэння вайны.

Пра гэта паведамляе "РБК-Украіна" са спасылкай на Telegram прэзідэнта Украіны.

"Гаварыў з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафосам на яго просьбу. Паінфармаваў аб сумесных з партнёрамі дыпламатычных намаганнях і прадуктыўных сустрэчах з прэзідэнтам Трампам у Вашынгтоне. Трэба сканчаць гэтую вайну, якая нікому, акрамя Расеі, ніколі не была патрэбная", - адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама пацвердзіў, што гатовы да любога фармату сустрэчы з расейскім кіраўніком.

"Зрэшты, бачым, што ў Маскве зараз зноў спрабуюць зацягнуць усё яшчэ больш. Важна, каб Глабальны Поўдзень даслаў адпаведныя сігналы і падштурхнуў Расею да міру", - дадаў ён.

Зяленскі таксама адзначыў, што падчас размовы з Рамафосам лідары краін абмеркавалі будучыя кантакты з партнёрамі, а таксама магчымасці сумеснай працы для развіцця дачыненняў і забеспячэння харчовай бяспекі і платформы для дыялогу.

Апошнія навіны