Мужчына ў Стаўбцоўскім раёне загінуў праз сардэльку
- 23.08.2025, 14:50
Што адбылося?
У адной з вёсак Стаўбцоўскага раёна ад асфіксіі загінуў мужчына, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.
Жонка выявіла ягонае цела, вярнуўшыся з працы.
Жанчына выклікала міліцыю і хуткую, але ўжо нічога нельга было зрабіць. Эксперты ГКСЭ, якія прыехалі на месца трагедыі, не выявілі прыкмет цялесных пашкоджанняў на мужчыне 1972 года нараджэння.
Была праведзена экспэртыза, у выніку якой высветлілася, што прычынай смерці стала "механічная асфіксія ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў іншародным целам, а менавіта кавалкам каўбаснага вырабу з абалонкай".
Да таго ж у крыві было знойдзена 3,6 праміле алкаголю. Гэта азначае, што, перад тым як задушыцца, мужчына спажыў вялікую колькасць спіртнога.
"Для жывых асоб гэта лічыцца цяжкай ступенню вострага алкагольнага ап'янення", – растлумачылі судовыя экспэрты.