На Навашахцінскім НПЗ у РФ агонь перакінуўся на новы рэзервуар
- 23.08.2025, 12:39
Гэта адзін з галоўных пастаўшчыкоў паліва для ўсяго поўдня Расеі.
У Расеі на Навашахцінскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Растоўскай вобласці, які ў ноч на 21 жніўня атакавалі ўкраінскія дроны, агонь перакінуўся на новы рэзервуар. Пра гэта сведчыць відэа, якое паказалі некаторыя Telegram-каналы, піша «Диалог.UA».
Мяркуючы па відэа, пажар на Навашахцінскім НПЗ не думае заціхаць. Наадварот, ён распаўсюджваецца на ўсё большую і большую плошчу.
УСУ нанеслі масіраваны паветраны ўдар па Навашахцінскім НПЗ.
НПЗ у РФ у ноч на 21 жніўня. Гэта была ўжо пятая паветраная атака на гэтае прадпрыемства з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупацыйных войскаў. Мясцовыя жыхары чулі пяць выбухаў у раёне гэтага завода.
Навашахцінскі нафтаперапрацоўчы завод з'яўляецца адзіным прадпрыемствам у Растоўскай вобласці, якое перапрацоўвае нафту. Рэзервуары завода ўмяшчаюць больш за 210 тысяч кубічных метраў.
Гэта адзін з галоўных пастаўшчыкоў паліва для ўсяго поўдня Расеі. Ён таксама забяспечвае палівам акупацыйнае войска РФ ва Украіне.
Адзначым, што работнікам Навашахцінскага НПЗ на жнівень 2025 года з невядомай прычыны затрымліваюць на чатыры месяцы выплату заробкаў. Людзі з гэтай праблемай звярнуліся да губернатара Растоўскай вобласці Юрыя Слюсара, але адказу ад яго не дачакаліся.