BE RU EN

Украінскія дроны паўторна вывелі з ладу нафтаправод «Дружба»

  • 22.08.2025, 7:45

На месцы атакі ўспыхнуў моцны пажар.

У расейскім горадзе Унеча (Бранская вобласць) запушчаныя з Украіны дроны зноў атакавалі нафтаперапамповачную станцыю, якая ўваходзіць у сістэму нафтаправода «Дружба». Відэаролік, запісаны з дапамогай БпЛА, дэманструе, як на месцы атакі падняўся моцны пажар.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал камандзіра сіл беспілотных сістэм УСУ Робэрта Броўдзі («Мадзьяра»).

Ён адзначыў, што перапампоўваючую станцыю «Унеча» абстралялі дроны 14 палка сіл беспілотных сістэм.

«НПС «УНЕЧА» - пайшла ў пекла. Даеш рамонт за 48 гадзін», - напісаў ён. Відэаролік, запісаны з дапамогай БпЛА, дэманструе, як на месцы атакі падняўся моцны пажар.

«Мадзяр» таксама апублікаваў відэа пажару пасля дронавай атакі.

Апошнія навіны