Дачка Келага пра жаданне Пуціна атрымаць кавалак Украіны: А я хачу Mercedes
- 21.08.2025, 20:23
Меган Мобс заявіла, што "міжнароднае права не можа быць адмененае агрэсіяй".
Дачка спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны Кіта Келага Меган Мобс 21 жніўня ў сацсетцы Х раскрытыкавала абмеркаванні падзелу Украіны паводле патрабавання дыктатара Расеі Уладзіміра Пуціна.
“Я не разумею логіку таго, што Расея хоча тэрыторыю, і гэта лічыцца разумным патрабаваннем. Я хачу Mercedes G-Wagon, але калі я ўламлюся ў аўтасалон і паспрабую яго выкрасці, мяне згодна з правам арыштуюць”, - напісала яна.
Мобс заявіла, што "міжнароднае права не можа быць адмененае агрэсіяй".