У Оршы заўважылі калону таксі, упрыгожаных балонамі і стужкамі.
- 21.08.2025, 20:18
Відэафакт.
У Оршы заўважылі незвычайную карціну: каля радзільнага дома сталі ў калону таксі, упрыгожаныя балонамі і стужкамі.
Мясцовыя адразу прыняліся гадаць, што да чаго. Адны ўпэўненыя, што гэта сустракаюць бацьку-таксіста,у якога нарадзілася дзіця. Іншыя жартуюць: “Таксіст нарадзіўся”. А нехта нават выказаў меркаванне, што жанчына нарадзіла так шмат дзяцей, што ўсіх іх павязуць на таксі.
Што насамрэч адбылося - застаецца загадкай, але настрой у людзей відавочна падняўся.