BE RU EN

Сырскі расказаў, як УСУ зразаюць Дабрапольскі выступ

  • 21.08.2025, 19:21

Украінскія жаўнеры зачысцілі шэсць пунктаў.

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Аляксандр Сырскі наведаў Пакроўскі кірунак. Ён пабываў у падраздзяленнях, якія праводзяць стабілізацыйныя дзеянні на так званым Дабрапольскім выступе.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне Сырскага.

“Мая асаблівая ўвага - тым участкам фронту, дзе цяжэй за ўсё. Адпрацаваў на выездзе на Пакроўскім кірунку, у тых органах ваеннага кіравання, карпусах і брыгадах, якія праводзяць стабілізацыйныя дзеянні на Дабрапольскім выступе”, - напісаў ён.

Сырскі адзначыў, што нягледзячы на колькасную перавагу расейцаў, задзейнічаныяпадраздзяленні УСУ і Нацыянальнай гвардыі Украіны ўжо зачысцілі шэсць населеных пунктаў і ліквідавалі сотні расейскіх вайскоўцаў.

“Заслухаў справаздачы камандзіраў пра асаблівасці аператыўнай абстаноўкі, праблемныя пытанні і патрэбы падраздзяленняў. Аддаў адпаведныя распараджэнні дзеля ўзмацнення ўстойлівасці абароны. Асноўная задача - эфектыўна рэагаваць на змены варожай тактыкі, але максімальна захоўваць жыццё абаронцаў Украіны”, - напісаў генерал.

Сырскі дадаў, што з вынікам адпрацавалі ў аперацыйнай зоне асобнай тэрытарыяльнай групоўкі "Данецк" падраздзяленні зноў створаных вайсковых карпусоў. Яны прынялі свае палосы адказнасці і знішчаюць расейцаў.

Апошнія навіны