BE RU EN

Трамп: Немагчыма перамагчы ў вайне, не атакуючы захопніка

  • 21.08.2025, 17:29

Прэзідэнт ЗША зрабіў інтрыгавальную заяву.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў свайго папярэдніка Джо Байдэна за тое, што ён не дазволіў Украіне атакаваць краіну-агрэсарку Расею. Пра гэта ён напісаў у Truth Social у аўторак, 21 жніўня.

Трамп параўнаў сітуацыю з камандай, якая мае выдатную абарону, але не можа атакаваць, што, з ягоных слоў, робіць перамогу немагчымай.

"Перамагчы ў вайне, не атакуючы краіну-захопніка, вельмі цяжка, калі наогул магчыма. Гэта як выдатная спартыўная каманда, якая мае фантастычную абарону, але ёй не дазваляюць гуляць у нападзе. Няма ніводнага шанцу на перамогу! Гэтак жа і з Украінай і Расеяй», — піша амерыканскі прэзідэнт.

Ён дадаў, што праз «Байдэна Украіна магла толькі абараняцца».

«Крыварукі і вельмі некампетэнтны Джо Байдэн не дазволіў Украіне змагацца, а толькі абараняцца, абараняцца. Што з гэтага атрымалася? Як бы там ні было, гэта вайна, якая ніколі б не адбылася, калі б я быў прэзідэнтам - нуль шанцаў. Цікавыя часы наперадзе!!!» - гаворыцца ў нататцы.

Апошнія навіны