BE RU EN

У футбаліста варшаўскай «Легіі» Іллі Шкурына скончыўся беларускі пашпарт

  • 21.08.2025, 16:53

Беларус не змог паляцець з камандай у Шатландыю.

26-гадовы беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не зможа ўзяць удзел у першым матчы плэй-оф Лігі канферэнцый супраць шатландскага «Хіберніяна».

Як паведамляе прэс-служба варшавякаў, прычына гэтага - у адсутнасці магчымасці атрымаць візу ў Вялікабрытанію для грамадзян Беларусі ў такія сціснутыя тэрміны.

У беларуса скончыўся пашпарт. Футбаліст атрымаў польскі праязны дакумент, які дае яму права на паездкі па Еўрапейскім Звязе. Але для візіту ў Шатландыю патрэбная віза, якую ў праязны дакумент не ставяць.

Адзначым, што жніўні 2020 года Ілля Шкурын падтрымаў пратэсты і адмовіўся гуляць за каманду краіны, пакуль ва ўладзе застаецца Лукашэнка. У 2022 годзе беларус падтрымаў украінцаў, якія змагаюцца за свабоду.

Апошнія навіны