BE RU EN

Беларускі бензін вывозяць у Расею

  • 21.08.2025, 16:19

На фоне вялізнага дэфіцыту.

"Белнафтахім" адзначае рост цікавасці да паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расейскі рынак. У канцэрне заявілі, што “аператыўна рэагуюць і імкнуцца задавальняць рост попыту з улікам эканамічнай эфектыўнасці".

"Нафтапрадукты беларускіх НПЗ для пастаўкі ў Расейскую Федэрацыю пастаянна прадстаўленыя на біржавых таргах, — адзначаюць у “Белнафтахім”. - У другой палове жніўня адзначаецца рост цікавасці да паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расейскі рынак. Беларускі бок аператыўна рэагуе і імкнецца задавальняць рост попыту з улікам эканамічнай эфектыўнасці”.

Тым часам у Расеі аптовыя кошты бензіну ставяць гістарычныя рэкорды, на яго вырас попыт. Дэфіцыту паліва ў РФ у шмат паспрыялі ўдары ўкраінскіх дронаў па расейскіх НПЗ.

Апошнія навіны